Музычна-паэтычная сустрэча «И только потому мы победили…»
13 мая 2015 г. у чытальнай зале Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася музычна-паэтычная сустрэча «И только потому мы победили…», прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выстава «Летопись Победы»
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Жабінкаўская ЦРБ прэзентавала ў файе ГДК выставу «Летопись Победы».
Cустрэча з лаўрэатам прэміі імя У. Калесніка, пісьменнікам – Анатолем Арцёмавічам Брытуном
30 красавіка 2015 года ў Жабінкаўскай ЦРБ на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання пажылых людзей «Суразмоўнік» адбылася сустрэча з лаўрэатам прэміі імя У. Калесніка, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнікам – Анатолем Арцёмавічам Брытуном.
Выстава-панарама «Гэта наша з табой біяграфія», прысвечаная 75-годдзю стварэння Жабінкоўскага раёна
15 студзеня 2015 года Жабінкаўскі раён адзначыў 75-годдзе з часу стварэння. З гэтай нагоды 16 студзеня 2015 года Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка да ўрачыстага мерапрыемства падрыхтавала выставу-панараму «Гэта наша з табой біяграфія».
Сустрэча з паэтам Алесем Каско «Дзіўна жыць пасля рысы сталасці…»
18 лістапада ў чытальнай зале Жабінкаўскай центральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з паэтам Алесем Каско «Дзіўна жыць пасля рысы сталасці…», на якой аўтар прэзентаваў сваю новую кнігу А. Каско «Межавыя знакі».
Піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.»
13 ліпеня 2014 г. у Ракітніцкай сельскай бібліятэцы Жабінкаўскай ЦБС адбылася піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.», мэта якой –прыцягненне да чытання рознаўзроставых слаёў насельніцтва.
Вернісаж работ Вольгі Данілюк “Цудоўных рук прыгожае тварэнне”
10 ліпеня ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі ладзіўся вернісаж работ Вольгі Данілюк “Цудоўных рук прыгожае тварэнне”.
Вечар партрэтаў “Жыццё нашых землякоў”
7 ліпеня 2013 года ў бібліятэцы пасёлка Ленінскі Жабінкаўскага раёна быў праведзены вечар партрэтаў, прысвечаны 45-годдзю з дня заснавання пасёлка. Гасцямі мерапрыемства сталі Прасмыцкі Мікалай Аляксандравіч – першы старшыня калгаса “Рагазнянскі”, сын Мікалая Аляксандравіча Прасмыцкага – Аляксандр Мікалаевіч, Святлана Пятроўна Раманюк – мясцовая паэтэса, галоўны рэдактар серыйнага ілюстраванага выдання “МЫ и ХХІ век” Мікола Панасюк, супрацоўнік газеты “Сельская праўда” Анатоль Бензярук.
Літаратурная сустрэча “Спроба пяра”
24 мая ў Цукровазавадской гарадской бібліятэцы Жабінкаўскай ЦБС ладзілася краязнаўчая літаратурная сустрэча “Спроба пяра”.
Выстава “Зямныя і зорныя масты паэта”
У файе Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава “Зямныя і зорныя масты паэта”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння мясцовага паэта Васіля Сахарчука.